Абвешчаны збор для дзяцей палітвязняў у школу
Абяцаецца выплаціць па €100 на кожнае дзіця / bysol.org
Абвешчаны збор для дзяцей палітвязняў у школу. Яго праводзяць Фонд Беларускай салідарнасці BYSOL, дабрачынны фонд "Краіна для жыцця", ініцыятыва дапамогі палітычным зняволеным у Беларусі Dissidentby і дабрачынная арганізацыя Littowin LIONS CLUB.
Абяцаецца выплаціць па €100 на кожнае дзіця. Усяго — 236 дзяцей.
Ужо сабрана больш за 9 000 еўра з 23 600.
Дапамагчы палітвязням сабраць іх дзяцей у школу можна тут.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.