Адкрыццё паляўнічага сезона: застрэленых птушак пакінулі проста ў траве (фота)
У суботу, 11 жніўня, у Беларусі адкрыўся паляўнічы сезон. Аднак некаторыя паляўнічыя не прыбралі за сабой не толькі пластыкавыя гільзы але і пакінулі забітых птушак. Пра такія выпадкі ў Фэйсбуку распавёў дырэктар ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны" Аляксандр Вінчэўскі.
"Застрэліць крыжанку, дзвюх чомгаў, двух белых (ахоўны від) і шэрую чапляў і кінуць?! Хто іх павінен выхоўваць, паляўнічых? /.../ Няўжо ў Правілах палявання трэба яшчэ прапісваць, што здабычу трэба забіраць з сабой і штраф, калі яе кідаюць?" — абурыўся прыродаахоўнік.