Адлічаная студэнтка з Гродна пагаліла галаву ў падтрымку беларускіх палітвязняў
Адлічаная гродзенская студэнтка Маргарыта Шыша пагаліла галаву ў падтрымку беларускіх палітвязняў. Яна далучылася да студэнцкай акцыі "На што ты здольны дзеля мары", якая стартавала ў пачатку лютага. Як паведамляе hrodna.life, Шыша вучылася на 4-м курсе факультэта дызайна ў Гродзенскім дзяржуніверсітэце, атрымлівала павышаную стыпендыю. Але 27 кастрычніка 2020-га дзяўчына была адлічана за грамадзянскую пазіцыю — спявала "Купалінку" і хадзіла па ВНУ з бел-чырвона-белым сцягам. Цяпер яна навучаецца ў ЕГУ.
У Беларусі на сённяшні дзень больш за 250 палітвязняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.