Адстаўка прэм'ера Мясніковіча не пацвярджаецца
Пра гэта заявіла Вольга Доўгая, прэс-сакратар прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча.
Сёння зранку ў інтэрнцэце з'явіліся паведамленні, што Мясніковіч напісаў прашэнне аб адстаўцы. Тым часам яго прэс-сакратар кажа, што на сёння ў кіраўніка ўрада запланаваны шэраг працоўных сустрэч, перадае interfax.by.
Дарэчы, з'явіліся і чуткі пра адстаўку міністра эканомікі Мікалая Снапкова. Аднак у прэс-службе міністэрства эканомікі кажуць, што "міністэрства і міністр працуюць у адпаведнасці з раней вызначаным графікам".
Меркаваныя адстаўкі ва ўрадзе па чутках звязаныя са скандальным арыштам гендырэктара "Уралкалія" Уладзіслава Баўмгертнера.
Фота — bymedia.net