Адвакатка, якая абараняла Ціханоўскага і Бабарыку, пакінула Беларусь
Наталля Мацкевіч
Адвакатка Наталля Мацкевіч разам з мужам Віктарам пакінула Беларусь. Пра гэта яна расказала ў інтэрв'ю выданню "Настоящее время".
Раней Мацкевіч абараняла палітыкаў Сяргея Ціханоўскага і Віктара Бабарыку. У кастрычніку 2021-га яе пазбавілі ліцэнзіі. Па яе словах, гэта было непасрэдна звязана з абаронай Бабарыкі.
Пасля гэтага абаронай Ціханоўскага і Бабарыкі займаўся яе муж Віктар. Аднак у снежні 2022-га адвакацкай ліцэнзіі пазбавілі і яго.
У ліпені 2023-га сям'я адвакатаў пакінула краіну, адправіўшыся ў Батумі. Па словах Наталлі Мацкевіч, выехаць раней не дазвалялі сямейныя абставіны.
"І пакуль Віктар заставаўся ў прафесіі, пра гэта думаць і не варта было. Але калі яго пазбавілі ліцэнзіі, мы сталі бачыць, што далей тут няма ніякай магчымасці развівацца", — тлумачыць жанчына.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.