Адвакатку Анастасію Лазарэнка сілавікі затрымлівалі з аўтаматамі і ў камізэльках
Сілавікі затрымалі адвакатку Анастасію Лазарэнка, паведамляюць праваабаронцы. Яе падазраюць у "зліве" персанальных звестак супрацоўнікаў ГУБАЗіКа.
Паведамляецца, што затрымліваць жанчыну сілавікі прыехалі з аўтаматамі і ў бронекамізэльках. Яны залезлі ў акенцы і выламалі дзверы ў доме.
На Лазарэнка пачалі крымінальную справу паводле ч.2 арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці). Ёй пагражае да 12 гадоў зняволення.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.