Адвакатку Наталлю Мацкевіч могуць пазбавіць ліцэнзіі

Адвакатку Наталлю Мацкевіч могуць пазбавіць ліцэнзіі

Міністэрства юстыцыі распачала дысцыплінарную справу супраць адвакаткі Наталлі Мацкевіч, піша "Радыё Свабода".

Пра гэта выданню паведаміў Аляксандр Дзядок, бацька анархіста Міколы Дзядка. Мацкевіч вяла справу Мікалая.

Паводле Аляксандра Дзядка, ён валодае дакладнай інфармацыяй, што Мацкевіч ужо адхілілі ад працы, цяпер стаіць пытанне пра пазбаўленне яе ліцэнзіі. Мужчына лічыць, што гэта "мэтанакіраванае пазбаўленне права на абарону людзей, якія не ўгодныя рэжыму".

Сама адвакатка ад каментара адмовілася. 13 кастрычніка праваабаронцы паведамілі, што загадам Мінюстыцыі Мацкевіч з серады адхіленая ад выканання прафесійных абавязкаў.

Наталля Мацкевіч працуе ў Мінскай гарадской калегіі адвакатаў, яна абараняла шмат каго з палітвязняў, у тым ліку Віктара Бабарыку і Сяргея Ціханоўскага. У 2018 годзе Мацкевіч пераканала суд Маскоўскага раёна Мінска адмовіць Маскоўскаму РУУС Мінска ў высылцы прэс-сакратара Аб'яднанай грамадзянскай партыі Ганны Красулінай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі