Адзін з раёнаў Каракаса увёў ўласную валюту

Адзін з раёнаў Каракаса увёў ўласную валюту

Сваю валюту — паналь — увяла камуна Кацін на захадзе венесуэльскай сталіцы Каракаса, перадае РБК.  

Пра ўвядзенне валюты кіраўніцтва камуны паведаміла ў Твітары. Увядзенне ўласнай валюты яны патлумачылі працяглай сусветнай фінансавай блакадай Венесуэлы. Улады камуны падкрэслілі, што стварыць альтэрнатыўную грашовую адзінку яны вырашылі "з мэтай выканання ўказанняў нябожчыка прэзідэнта Уга Чавеса".

Уласна Чавес і намаляваны на новых банкнотах. З дапамогай гэтых паналяў мясцовыя жыхары могуць плаціць за рыс, вырашчаны ў ваколіцах камуны.

Мясцовы банк удакладніў, што адзін паналь роўны 3 тысячам балівараў (афіцыйная валюта Венесуэлы). Афіцыйны курс долара ЗША цяпер складае каля 10 тысяч балівараў.

Некалькі гадоў таму венесуэльскі ўрад дазволіў асобным раёнам краіны ўводзіць уласныя грошы для ўнутраных разлікаў. Як казаў Уга Чавес, гэта мусіла павысіць узровень жыцця ў муніцыпалітэтах і спрыяць развіццю бартару. У выніку мясцовыя грошы з'явіліся з 2012 года ў 12 раёнах Венесуэлы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі