"Аэрафлот" адмяніў на 22 чэрвеня вечаровыя рэйсы з Масквы ў Мінск і назад
На вечар 22 чэрвеня авіякампанія "Аэрафлот — расійскія авіялініі" адмяніла вечаровыя рэйсы з аэрапорта Шарамеццева ў Мінск і назад, інфармуе БЕЛТА.
У прыватнасці, адменены рэйс SU1832, які павінен вылятаць з Масквы ў 18:10 і зваротны рэйс SU1833 з Мінска вылетам у 20:30. Адмена абвешчаная ў ў сувязі з неспрыяльным прагнозам надвор'я ў аэрапорце Шарамецева.
Агулам на 22 чэрвеня "Аэрафлот" адмяніў 26 рэйсаў. Яшчэ шэсць рэйсаў былі перанесеныя на больш позні час.