Актывіста "Еўрапейскай Беларусі" затрымалі па справе аб масавых беспарадках
У Мінску затрымалі актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Максіма Вінярскага. Як паведамляе прэс-служба МУС, ён праходзіць па крымінальнай справе аб масавых беспарадках.
“Мужчына праславіўся як агітатар “партыі”, які заклікаў уступаць у яе шэрагі. Ён жа расклейшчык “опаўскіх” улётак і пастаянны ўдзельнік пратэстаў”, — так апісвае прэс-служба МУС затрыманага актывіста.
Падчас ператрусу ў кватэры Вінярскага супрацоўнікі ГУБАЗіК забралі камп'ютарную тэхніку, тэлефоны, БЧБ-сімволіку, налепкі і балончыкі з аэразольнай фарбай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.