Алексіевіч — Мацкевічу: вы нам патрэбны жывы, а не сімвал

Алексіевіч — Мацкевічу: вы нам патрэбны жывы, а не сімвал

Нобелеўская лаўрэатка, пісьменніца Святлана Алексіевіч заклікала беларускага палітвязня Уладзіміра Мацкевіча не рызыкаваць сваім жыццём. Ён ужо 12 дзень галадае ў мінскім СІЗА, з аўторка перайшоў да сухой галадоўкі.

"Наперадзе ў нас доўгі шлях, доўгая барацьба,піша Алексіевіч. — І вы нам патрэбны жывы, а не сімвал". Яна лічыць, што "памерці сёння — слабасць, памылка ад стомы і роспачы, мужнасць — жыць".

Жыць трэба "дзеля будучыні, якая прыйдзе крыху пазней без кожнага з нас", адзначае Святлана Алексіевіч. "Нават нельга ўявіць сабе нашу барацьбу без вас, без вашага слова, без вашага голасу", — дадае яна.

Філосаф Мацкевіч ужо паўгода за кратамі. Яму выставілі абвінавачанне ў "арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Палітвязень патрабуе, каб яго выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе, завяршылі следчыя дзеянні і прызначылі дату суда.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі