Альфер: Час на другі тур пакідалі і праведзеныя 15 лістапада выбары

Эксперт у выбарчым заканадаўстве Сяргей Альфер пракаментаваў Еўрарадыё прапанову Цэнтрвыбаркама перанесці дату прэзідэнцкіх выбараў з 15 лістапада на 11 кастрычніка. Як раней заяўляла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, такі перанос дае магчымасць не збіраць дэпутатаў парламента на дадатковую сесію ў сярэдзіне ліпеня. Маўляў, калі выбары праводзіць у кастрычніку, то прызначыць іх можна будзе ў апошні дзень парламенцкай сесіі 30 чэрвеня.

Тым часам Сяргей Альфер сцвярджае, што заканадаўства не забараняе дэпутатам  прызначыць выбары на лістапад ужо 30 чэрвеня.

Альфер: “Яны могуць прызначыць выбары хоць сёння і не трэба склікаць для гэтага пазачарговую сесію. Але з дня прызначэння даты пачынаюцца ўсе выбарчыя працэдуры. І тут нязначная колькасць выбарчых працэдур, як, да прыкладу, рэгістрацыя ініцыятыўнай групы, будзе на карысць кандыдатаў у прэзідэнты. І ЦВК, органы ўлады не хочуць, каб выбарчая кампанія працягвалася апроч 3 звычайных месяц яшчэ дадаткова амаль месяц”.

Яшчэ адзін аргумент старшыні ЦВК на карысць пераносу выбараў — 15 лістапада крайняя дата правядзення выбараў і таму не застаецца часу на другі тур. Сяргей Альфер і гэта не лічыць сапраўдным аргументам.

Альфер: “У адпаведнасці з заканадаўствам два месяцы ад першага туру выбараў да ўступлення абранага прэзідэнта ў паўнамоцтвы даюць магчымасць пры любых варыянтах правесці другі тур выбараў”.

Але сам аргумент пра другі тур Альфер лічыць прыгожым. Які быў скіраваны на ўтварэння пазітыўнага іміджу будучай выбарчай кампаніі. І найперш — у замежнай аўдыторыі.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі