Аляксандра Сасновіч прайграла ўжо на старце Australian Open
Аляксандра Сасновіч прайграла ўжо на старце Australian Open. Яе сустрэча з Грэцье Мінен з Бельгіі была перанесена на суткі з-за праліўнога дажджу. У выніку адбылося крыўднае паражэнне ў трох сэтах — 6:7, 6:4, 5:7. Паядынак працягваўся 2 гадзіны 35 хвілін. Сасновіч — 94-я ракетка свету, яе саперніца — 119-я. У асноўны раўнд турніру Сасновіч прабілася праз кваліфікацыю.
У сераду на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі стартуе Арына Сабаленка. Яе саперніца — Карла Суарэс Навара з Іспаніі, якая займае ў сусветным рэйтынгу 54-ы радок. Сабаленка — 12-я ракетка свету.
З Australian Open ужо развіталася расіянка Марыя Шарапава, экс-першая ракетка свету, якая ўжо ў сваім першым матчы прайграла Доне Векіч з Харватыі — 3:6, 4:6.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.