АМАП штурмаваў кватэру, у якой пенсіянер утрымліваў цяжкахворую жонку
У Магілёве АМАП штурмаваў кватэру, у якой пенсіянер утрымліваў сваю цяжкахворую жонку. Як інфармуе ў Telegram прэс-служба МУС, мужчына забарыкадаваўся ў кватэры і паводзіў сябе агрэсіўна — пагражаў міліцыянерам металічнымі прадметамі.
Здарэнне адбылося 18 снежня. Аперацыя пачалася пасля таго, як у магілёўскую міліцыю звярнуўся мясцовы жыхар. Паводле яго слоў, 67-гадовы бацька не пускае яго ў кватэру, у якой знаходзіцца 68-гадовая маці, якая цяжка хварэе і ўжо некалькі гадоў не падымаецца з ложка. Па словах заяўніка, у бацькі псіхічнае захворванне.
Спачатку на месца прыбылі ўчастковы інспектар, нарад міліцыі і псіхіятрычная брыгада. Але мужчына адмаўляўся ўпусціць хаця б лекараў для агляду жонкі. Тады выклікалі АМАП і было прыныта рашэнне аб правядзенні спецаперацыі. Адна група ўварвалася ў пакой, дзе знаходзіўся гаспадар кватэры з хворай жонкай, праз дзверы, іншая кантралявала вокны.
Пенсіянера затрымалі і завезлі ў бальніцу. Яго жонка не пацярпела, але яе давялося шпіталізаваць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.