АМАПаўцы знялі з цягніка жыхара Асіповічаў і знайшлі ў яго бялізне псіхатроп

АМАПаўцы знялі з цягніка жыхара Асіповічаў і знайшлі ў яго бялізне псіхатроп

АМАПаўцы знялі з цягніка, які ехаў з Мінска ў Асіповічы, 25-гадовага мужчыну. Ён прыцягнуў увагу сваімі паводзінамі. Высветлілася, што жыхар Асіповічаў вяртаўся са сталіцы ў стане наркатычнага ап'янення. На станцыі "Пухавічы" АМАПаўцы збіраліся правесці асабісты агляд мужчыны. Ён сам выдаў сябе, калі паспрабаваў пазбавіцца ад забароненых рэчываў. Псіхатроп мужчына хаваў у бялізне.

Паводле слоў затрыманага, рэчыва ён купіў у асабістых мэтах. У Пухавіцкім РАУС у яго адносінах склалі пратакол па падазрэнню ў "незаконным абароце наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў". Мужчына нідзе не працуе, раней ён неаднаразова быў асуджаны за аналагічныя злачынствы, інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі