Амерыканскія выбары абвалілі долар і фінансавыя рынкі
Перавага Дональда Трампа на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША істотна паўплывала на фінансавыя рынкі ў свеце, паведамляе Бі-Бі-Сі.
Так, курс еўра да долара ўмацаваўся ўжо больш як на 2% (да 1,12 долара), а курс фунта — больш чым на 1%. Акрамя таго, долар больш як на 3% патаннеў да японскай ены і больш чым на 2% — да швейцарскага франка.
Пакуль што лік выбаршчыкаў 238 на 209 на карысць Дональда Трампа.
Магчымая перамога Трампа выклікала паніку на рынках, як адзначае агенцтва Блумберг. Ф'ючэрсы на індэкс S&P 500 панізіліся больш чым на 4,3%. На 3,6% абваліліся ф'ючэрсы на індэкс Dow Jones.
Абваліліся ўсе азіяцкія біржы. Японскі індэкс Nikkei знізіўся адразу на 4%.
Эканамічты прагназуюць, што перамога Трампа прывядзе да таго, што долар істотна патаннее да буйных сусветных валют — напрыклад, швейцарскага франка і японскай ены. Але пры гэтым долар падаражэе да валют тых краін, якія развіваюцца. Гэта ўжо адбываецца з мексіканскім песа.