Амністыя-2024 не закране палітычных — Кубракоў
Турма, ілюстрацыйнае фота
Пад амністыю 2024 года не трапяць людзі, асуджаныя па палітычных матывах. Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.
"Намі было прапанавана: экстрэмісты і тэрарысты, якія асуджаныя і прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці, — да іх амністыю не ўжываць. Нашу прапанову падтрымалі. Таму што ўсе разумеюць, што здзейснілі гэтыя людзі", — цытуе БЕЛТА кіраўніка МУС.
Ён дадаў, што гэтыя людзі мелі магчымасць звярнуцца да Лукашэнкі з прашэннем аб памілаванні. Некаторыя з такіх заяваў былі задаволеныя.
Пад папярэднюю амністыю, 2022 года, палітычных асуджаных таксама не ўключылі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.