Анімацыя па-беларуску: як зрабіць так, каб было не горш за Дыснея — эфір
Ілюстрацыя да п'есы
П'еса “Ракавіна Камаці” напісаная рэжысёрам кіно Андрэем Кудзіненкам як тэатральная пастаноўка і базуецца на легендах і сцэнічнай культуры Японіі, але мае шмат адсылак да еўрапейскай і нашай сучаснай побытавай культуры. Гэта такі часам смешны мікс гісторыі, сучаснай культуры і моднага ва ўсім свеце мастацтва Японіі. І сам твор, і нават хайку, якія граюць істотную ролю ў разгортванні сюжэта, — беларускамоўныя. Ідэя зрабіць тэатральную пастаноўку ў выглядзе анімацыі падалася аўтару і яго паплечнікам інтрыгоўнай. Засталося толькі ідэю рэалізаваць…
Якую галоўную думку хоча данесці аўтар сваёй п'есай "Ракавіна Камаці" і чаму было вырашана ўвасобіць п’есу ў выглядзе анімацыі? Ці магчыма сёння зацікавціь дзяцей сваёй, беларускай, анімацыяй і што для гэтага трэба? Як склалася так, што каманда раскіданая па свеце, і што неабходна для рэалізацыі праекта? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць рэжысёр, сцэнарыст і мастак па анімацыі Філіп Філімонаў (Phil Bearz) і журналістка, рэжысёрка, пісьменніца, мастацтвазнаўца Віта Раманенка (Solzberg) у 16:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.