Аператара блогера Ціханоўскага затрымалі ў Гродне

Аператара блогера Ціханоўскага затрымалі ў Гродне

Позна вечарам 31 траўня ў Гродне затрымалі аператара Youtube-канала "Краіна для жыцця" Арцёма Сакава. Паведамленне пра гэта з'явілася ў сацсетцы "Вконтакте".

Сакаў быў на пікеце ў Гродне 29 траўня, калі затрымалі Сяргея Ціханоўскага і яшчэ каля дзесяці чалавек. Тады ён з'ехаў з Савецкай плошчы, аале заставаўся ў Гродне, распавяла для Радыё "Свабода Вольга Каракіна — сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай у Гродзенскай вобласці.  

Увечары 31 траўня Сакаў напісаў паплечнікам, што іліцыя ломіцца ў кватэру, дзе ён знаходзіцца. Каля 23-й гадзіны хлопца затрымалі. Яго месцазнаходжанне невядомае.

Таксама паплечнікі Ціханоўскага высвятляюць месцазнаходжанне другога аператар Youtube-канала "Краіны для жыцця" — Кастуся.

Па звестках праваабаронцаў, за выходныя ў Беларусі затрымалі каля паўсотні чалавек. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі