Аранжавы ўзровень небяспекі абвясцілі сіноптыкі ў Беларусі на пятніцу

Вецер, ілюстрацыйнае фота

Вецер, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У пятніцу, 14 сакавіка, у Беларусі будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Уначы і зранку на большай частцы тэрыторыі краіны, а ўдзень пераважна па паўночным захадзе пройдуць ападкі — дождж з пераходам у мокры снег. Уначы месцамі па паўночным захадзе Беларусі чакаюцца моцныя дажджы. Уначы і зранку ў асобных раёнах прагназуецца слабы галалёд.

Вецер будзе паўднёвы з пераходам на заходні, паўночна-заходні парывісты. Уначы і зранку ў многіх раёнах, а ўдзень па ўсходняй палове — моцны парывісты. Парывы будуць дасягаць 15-20 метраў за секунду. У сувязі з гэтым сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.

Тэрмометры на працягу сутак пакажуць ад +1 па паўночным захадзе да 11 градусаў цяпла па паўднёвым усходзе краіны. Уначы ў паўночна-заходніх раёнах прагназуецца 0...-3 градусы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі