Армянскія палітолагі назвалі "радыяцыйны скандал" выпадам супраць Расіі
Інфармацыя пра радыеактыўны груз, які перавозіўла беларуская авіякампанія, мелася ў суправаджальных дакументах, быў атрыманы дазвол на яго перавозку, паведаміла Мінэнерга Арменіі. Заява прэзідэнта Беларусі ў дачыненні самалёта з'яўляецца выпадам супраць Расіі, лічаць апытаныя "Каўказскім вузлом" армянскія палітолагі.
Прэзідэнт Беларусі заявіў пра тое, што 19 сакавіка на борце грузавога самалёта, які транзітам рухаўся праз Гомель з Арменіі, былі выяўленыя радыеактыўныя рэчывы.
Арменія заявіла аб узгадненні транзіту радыеактыўнага грузу праз Беларусь
Згодна з тлумачэннем Міністэрства энергетычных інфраструктур і прыродных рэсурсаў Арменіі, 3 кастрычніка. 2016 года ў межах праграмы па прадаўжэнне тэрміну эксплуатацыі другога энергаблока Армянскай атамнай электрастанцыі ў Арменію самалётам беларускай авіякампаніі было дастаўленае абсталяванне па кантролі за эксплуатацыяй АЭС. Асноўным заказчыкам работ была кампанія "Русатам Сэрвіс", перадае карэспандэнт "Каўказскага вузла".
Армянская (Мецаморская) АЭС ― адзіная на Паўднёвым Каўказе атамная электрастанцыя, размешчаная паблізу горада Мецаморы. У 2013 годзе тэрмін яе эксплуатацыі быў працягнуты з 2016 да 2026 года. На сённяшні дзень функцыянуе толькі другі блок электрастанцыі. У раздзеле "Даведнік" на "Каўказскім вузле" апублікаваны даведачны матэрыял "Армянская (Мецаморская) АЭС".
Пасля завяршэння работ авіякампанія JSC Aircompani Grodna прадставіла заяўку на выкананне зваротнага рэйса для вывазу абсталявання з Арменіі ў Харватыю. Пры гэтым уся неабходная інфармацыя пра груз была пазначаная ў суправаджальных дакументах, на падставе якіх быў атрыманы дазвол на выкананне транзітнага рэйса. Перавозка ажыццяўлялася з захаваннем міжнародных нормаў, паведаміў прадстаўнік Мінэнергетыкі Арменіі.
Прамыя авіязносіны Арменіі з Беларуссю у цяперашні час не ажыццяўляецца, паведаміла карэспандэнту "Каўказскага вузла" прэс-сакратар Галоўнага ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі Арменіі (ГУГА) Саценік Аванісян.
Яна адзначыла, што ГУГА разглядае заяўку, пададзеную беларускай авіякампаніяй "Белавія", на ажыццяўленне палётаў з Ерэвана ў Мінск.
"Авіязносіны паміж Арменіяй і Беларуссю будуць ажыццяўляцца транзітам праз трэцюю краіну", ― патлумачыла Аванісян.
Эксперты палічылі заяву Беларусі палітычнай
Прычын дэмаршу супраць Арменіі ў Беларусі не існуе, лічыць дырэктар Інстытута Каўказа, палітолаг Аляксандр Іскандаран.
На яго думку, "радыяцыйны" скандал звязаны з крызісам расійска-беларускіх адносін.
"Усё, што цяпер адбываецца ў Беларусі, у тым ліку і з яе пазіцыянаваннем ўнутры ЕАЭС, з'яўляецца следствам яе супярэчлівых адносін з Расіяй. Для гэтага беларускі бок выкарыстоўвае любую нагоду. У Беларусі уласна да Арменіі прэтэнзій няма, тым больш, у такім смешным выпадку, як з гэтым самалётам", ― падкрэсліў Іскандаран "Каўказскаму вузлу".
Эксперт Цэнтра палітычных і міжнародных даследаванняў, палітолаг Рубэн Меграбян назваў заяву беларускага прэзідэнта выпадам супраць Расіі і чарговым выкарыстаннем Беларуссю армянскага фактару для вырашэння праблем з Расіяй.
"Так было з экстрадыцыяй у Азербайджан расійскага блогера Аляксандра Лапшына. А на гэты раз выкарыстоўваюць "радыяцыйны" скандал, бо ў ім фігуруе расійская кампанія. Беларусь звяртаецца да падобных крокаў, ведаючы, што адказу армянскага боку не будзе з-за адсутнасці дзяржаўнага мыслення у армянскай дыпламатыі", ― заявіў Меграбян.
Аляксандр Лапшын з'яўляецца грамадзянінам РФ, Украіны і Ізраіля. Азербайджан абвінавачвае яго ў наведваннях Нагорнага Карабаха, які Баку лічыць сваёй акупаванай тэрыторыяй, а таксама ў публічных выступах ў падтрымку незалежнасці Нагорнага Карабаха. Падрабязна пра справу Лапшына можна прачытаць у апублікаваным "Каўказскім вузлом" даведачным матэрыяле "Еўразійскі палонны. Чаму блогера Лапшына экстрадуюць у Азербайджан?".
Эксперт упэўнены, што наступстваў для Арменіі не будзе, бо, з'яўляючыся членам МАГАТЭ, армянскі бок выконвае ўзятыя на сябе міжнародныя абавязацельствы.
Крыніца: "Каўказскі вузел"