Астаповіч: На конкурсе па мемарыяле ў Курапатах канчатковага рашэння не будзе

Астаповіч: На конкурсе па мемарыяле ў Курапатах канчатковага рашэння не будзе

Міністр культуры Барыс Святлоў сустрэўся з кіраўніком Дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антонам Астаповічам з нагоды стварэння мемарыялу ў Курапатах.

Раней Мінкульт абвясціў конкурс на стварэнне такога мемарыяла. Яго тэрмін — усяго тры з паловай тыдні. Але канчатковае рашэнне на ім прымацца не будзе. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў Антон Астаповіч па выніках сустрэчы з міністрам.

Антон Астаповіч: “Конкурс адбудзецца як прагляд ранейшых канцэпцый і тых, якія будуць напрацоўвацца цяпер. Будзе сфармавана журы, куды будуць запрошаныя прадстаўнікі грамадскіх арганізацый. Канчатковага рашэння на гэтым конкурсе не будзе. У Міністэрстве культуры разумеюць усю неадназначнасць пытання”.

Таксама ў конкурсе збіраецца ўдзельнічаць Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. Раней на прыём да міністра Барыса Святлова звярталіся прадстаўнікі ініцыятывы “эксперты ў абарону Курапатаў”. Адным з іх патрабаваннеў было вызваленне ўсіх абаронцаў Курапатаў і тых, супраць каго былі пачатыя палітычна матываваныя справы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі