Аўстралія ўвяла санкцыі супраць 50 расіян з-за дзеянняў Расіі ва Украіне

Як інфармуе РІА "Новости", у "чорны спіс" патрапілі кіраўніца Савета федэрацыі Валянціна Мацвяенка, спікер Дзярждумы Сяргей Нарышкін, віцэ-прэм'еры Дзмітрый Рагозін і Дзмітрый Козак, дарадца Пуціна Сяргей Глазьеў, кіраўнік пуцінскай адміністрацыі Сяргей Іваноў, памочнікі расійскага прэзідэнта Уладзіслаў Суркоў, Уладзімір Кожын і Андрэй Фурсенка, сенатар Андрэй Клішас, дэпутаты Алена Мізуліна і Аляксей Пушкоў, выконваючы абавязкі кіраўніка Крыма Сяргей Аксёнаў, бізнесмены Юрый Кавальчук, Аркадзь і Барыс Ратэнбергі, Генадзь Цімчанка, кіраўнік Расійскай чыгункі Уладзімір Якунін, лідары сепаратыстаў у Данецку і Луганску.



У спіс таксама патрапілі Банк Расія, ІнвестКапіталБанк, СМП-банк, Чарнаморнафтагаз, Волга-Груп, "Авія Груп Норд", Будтрансгаз груп ды іншыя.



Аўстралійскія ўлады адзначаюць, што санкцыі былі ўведзеныя супраць асобаў і кампаній, якія "мелі адносіны да пагрозы суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны". Нагадаем, першыя санкцыі супраць Расіі Аўстралія ўвяла яшчэ вясной. Тады ў "чорным спісе" было 38 чалавек.  
 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі