Аўтапарк №1: Сітуацыя з аўтобусамі ў Віцебску нармалізаваная
Сітуацыя з аўтобусамі ў Віцебску нармалізавалася. Пра гэта паведамляе адміністрацыя аўтапарку №1 на афіцыйным сайце прадпрыемства.
"Сітуацыя з рухам гарадскога рэгулярнага транспарту нармалізаваная. Усе рэйсы працуюць у штатным рэжыме работы згодна з раскладам", — гаворыцца ў абвестцы.
Раней адміністрацыя аўтапарку інфармавала, што ў іх закончылася паліва, таму з аўтобуснымі рэйсамі ў абласным цэнтры могуць быць перабоі.