Аварыя цеплатрасы ў Слуцку пакінула без цяпла 45 дамоў, Дом дзіцяці і садкі
Буйная аварыя на цеплатрасе адбылася ў Слуцку 7 снежня. Патавальнікі атрымалі паведамленне пра яе ў 14:05. На вуліцы Камсамольскай, 3 прарвала трубаправод дыяметрам 500 мм.
"Без цеплазабеспячэння і гарачага водазабеспячэння заставаліся 45 шматкватэрных жылых дамоў, 3 дзіцячыя садкі, 2 гімназіі, радзільнае аддзяленне Слуцкай цэнтральнай раённай лякарні і Слуцкі дом дзіцяці", — перадае БЕЛТА заяву прэс-службы МНС.
Паводле паведамлення мясцовага сайта kurjer.info, Слуцкая міні-ЦЭЦ пусціла цяпло ў 2:30 ночы. Яшчэ зранку жыхары горада скардзіліся на халодныя або ледзь цёплыя батарэі.
Дарэчы, уначы была мінусавая тэмпература.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.