Авіякампанія S7 з чэрвеня запускае наўпроставыя рэйсы з Гомеля ў Маскву

Авіякампанія S7 з чэрвеня запускае наўпроставыя рэйсы з Гомеля ў Маскву

Расійская авіякампанія S7 з 1 чэрвеня адкрывае наўпроставыя рэйсы з Гомеля ў Маскву. Як паведамляе сайт vandrouki.by, палёты будуць ажыццяўляцца тройчы на тыдзень па серадах, пятніцах і нядзелях.

Адлёт з Гомеля — у 12.05, а прыбыцце ў Маскву — у 13.35. Такім чынам, дабрацца да расійскай сталіцы самалётам можна будзе за паўтары гадзіны.  З Масквы самалёт будзе адлятаць у 9.55 і прыбываць у Гомель у 11.20.

На сёння ў продажы ўжо ёсць квіткі на розныя даты з чэрвеня па кастрычнік, кошты пачынаюцца ад 116 еўра ў абодва бакі з ручной паклажай. Калі ёсць багаж, то квіток каштуе на 50 еўра даражэй.

Афіцыйнага паведамлення пра адкрыццё рэйсаў S7 у Беларусь пакуль не было.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі