Барэль: ЕС мусіць захоўваць непахісны падыход да Беларусі
Кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль зрабіў агляд асноўных падзей 2021 года, у якім знайшлося месца і для нашай краіны. Ён адзначае, што Еўрасаюзу давялося сутыкнуцца з "сілавой палітыкай", якая "неаднаразова кідала выклік ЕС і яго каштоўнасцям". І адказ на яе быў цвёрды і рашучы. Барэль згадвае розныя крызісы, у тым ліку і беларускі. Ён піша пра "5-ы пакет санкцый супраць рэжыму Лукашчанкі ў Беларусі".
Жазэп Барэль падкрэслівае, што "па меры распаўсюджвання гібрыдных канфліктаў" ЕС павінен "захоўваць непахісны падыход да Беларусі". Як вядома, Брусель заклікае афіцыйны Мінск вызваліць палітвязняў, спыніць рэпрэсіі, правесці новыя прэзідэнцкія выбары пад міжнародным кантролем.
Тыдзень таму Барэль пісаў пра "жорсткі рэпрэсіўны і незаконны характар рэжыму Лукашэнкі".
In 2021 we saw setbacks and challenges, but also positive developments.
— Josep Borrell Fontelles (@JosepBorrellF) December 27, 2021
We must continue to build a global EU role and respond with all determination we can muster to ongoing crises.
Read my blog post on 2021 in review: https://t.co/hMVrupQoPy pic.twitter.com/D0uaHjZtCP
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.