Баяцца подкупу і запалохвання: у сямі штатах ЗША нельга фатаграфаваць бюлетэні

Выбары ў ЗША / Reuters
Выбары ў ЗША / Reuters

3 лістапада ў ЗША прайшлі прэзідэнцкія выбары. Напярэдадні тэлеканал CNN апублікаваў памятку для тых, хто ідзе на выбарчыя ўчасткі. Аказалася, што дзіўныя абмежаванні, якія дзейнічаюць у многіх амерыканскіх штатах (тыпу "Нельга есці марозіва, стоячы на тратуары" або "Паўлінам заўсёды трэба саступаць дарогу"), прабраліся і ў выбарчае права.

Самыя строгія правілы дзейнічаюць у васьмі штатах — Ілінойс, Тэхас, Агая, Паўднёвая Дакота, Паўночная Караліна, Джорджыя, Арызона, Дэлавэр. А спецыфічныя абмежаванні дзейнічаюць на тэрыторыі яшчэ 17. Разам — 25 штатаў, палова краіны.
 

"Голас" бы не спрацаваў

На прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі выбаршчыкам таксама хацелі забараніць фатаграфаваць бюлетэні. "Заканадаўствам не прадугледжана", — адказвалі ў выбаркаме. Маўляў, усё, што не дазволена, тое забаронена. Але ў выніку платформа "Голас" сабрала дастаткова фатаграфій бюлетэняў і пратаколаў, каб сцвярджаць, што выбары ў Беларусі прайшлі з парушэннямі.

Боятся подкупа и запугивания: в семи штатах США нельзя фотографировать бюллетени
Юрысты падаюць скаргу ў Вярхоўны Суд ад імя Святланы Ціханоўскай / t.me/viktarbabarykaofficial

У ЗША ва ўсіх рашэнняў ёсць падставы. У Ілінойсе, напрыклад, выбаркамы з дапамогай забароны на фатаграфаванне спрабуюць не дапусціць куплі галасоў. Маўляў, фота бюлетэня выбаршчык тэарэтычна можа выкарыстоўваць як пацвярджэнне свайго "правільнага" голасу, папярэдне запатрабаваўшы за яго выкуп. Цікава, чаму гэтага баяцца толькі ў Ілінойсе?

А ў Агая зрабіць фота бюлетэня можна, а вось падзяліцца здымкам у сеціве нельга. Нельга і проста пераслаць каму-небудзь здымак бюлетэня з "птушкай" за кандыдата. Парушэнне правілаў можа быць расцэнена як крымінальнае злачынства.

Боятся подкупа и запугивания: в семи штатах США нельзя фотографировать бюллетени
Капiтолiй, Вашынгтон / cardiffstudentmedia.co.uk

У Місуры падобная сітуацыя. Калі апублікуеце бюлетэнь, атрымаеце штраф. На хвілінку, да 2,5 тысячы долараў. Ці нават турэмнае зняволенне. Прэс-сакратар дзяржсакратара штата Джэя Эшкрафта тлумачыць: калі будзе захоўвацца таямніца галасавання, будзе менш шанцаў, што выбаршчыка запалохаюць.

У якасці прыкладу: нядаўна прэзідэнт кампаніі Daniels Manufacturing Corporation уключыў у плацежныя ведамасці сваіх супрацоўнікаў паведамленне пра непазбежныя звальненні ў выпадку, "калі Байдэн і дэмакраты перамогуць". Калі выбаршчык апублікуе сэлфі з бюлетэнем не за таго кандыдата, яму, магчыма, варта баяцца наступстваў на працы.
 

Фатаграфуй, але адыдзі

У Арызоне забарона на фота на выбарчым участку — таксама частка захадаў па барацьбе з запалохваннем выбаршчыкаў. Там нельга ні рабіць сэлфі, ні здымаць тое, што адбываецца на ўчастку. Таму на тэрыторыі не проста вісяць знакі, якія забараняюць рабіць фота, але і абгароджана асобная зона — больш за 200 метраў — куды пускаюць толькі супрацоўнікаў выбарчых камісій і выбаршчыкаў. Затое, калі выбаршчык галасуе датэрмінова дома, можа спакойна сфатаграфавацца з бюлетэнем — і нават гэта дазволілі толькі ў 2015 годзе.

У Дэлавэры забарон на фота няма — вось толькі нельга праносіць з сабой на ўчастак мабільныя тэлефоны. Так што, калі не ўзяў з сабой звычайную камеру, давядзецца абысціся без сэлфі.

Абмежаванні з іншых штатаў:

— каб зрабіць фота, трэба адысці ад іншага выбаршчыка на адлегласць 4 метраў;

— нельга нікому паказваць адзнаку ў бюлетэні — такім чынам, калі хочацца яго сфатаграфаваць, то здымаць лепш частку бланка, у якой няма птушкі.

Выбаршчыкам, якія сумняваюцца, ці варта фатаграфаваць бюлетэнь у іх штаце, раяць звярнуцца з пытаннем да работнікаў выбарчага ўчастка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі