Байцы палка Каліноўскага падбілі ў баі расійскі танк і БМП
Баец палка Каліноўскага / кадр з відэа
Байцы палка Каліноўскага ў баі падбілі расійскі танк і БМП. Як паведамляе прэс-служба палка, гэта адбылося дзякуючы ўпэўненым дзеянням падраздзялення СТРК (супрацьтанкавага ракетнага комплексу).
"Важна падкрэсліць, што бой праходзіў у паўакружэнні ворагам нашых ваяроў, з якога ўдалося паспяхова выйсці", — кажуць у прэс-службе каліноўцаў.
Днямі паведамлялася пра чарговае раненне аднаго з байцоў палка — Дзяніса Урбановіча.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.