Байцы САХР са зброяй затрымалі супрацоўніка EPAM за каментары ў сацсетках
Момант затрымання супрацоўніка EPAM / Скрыншот відэа t.me/gubopRB
Менеджар EPAM Андрэй Швыдрык быў затрыманы супрацоўнікамі Спецыяльнага атрада хуткага рэагавання (САХР), якія прыбылі на аперацыю ў поўнай экіпіроўцы, з аўтаматамі і шчытамі, паведамляе беларускае інтэрнэт-выданне dev.by.
Відэа з затрыманнем апублікаваў тэлеграм-канал ГУБАЗ. Пры затрыманні айцішнік быў у ніжняй бялізне, байцы САХР аддавалі яму загады легчы на падлогу.
Пазней у "прызнальным відэа" Швыдрык раскаяўся ў тым, што ўдзельнічаў у масавых беспарадках, быў падпісаны на экстрэмісцкія тэлеграм-каналы і перадаваў ім інфармацыю, а таксама пакідаў абразлівыя каментары аб гібелі двух расійскіх дэсантнікаў. Па словах мужчыны, яго зарплата ў EPAM складае 4 тысячы долараў.
У тэлеграм-канале ГУБАЗ ў сувязі з затрыманнем Швыдрыка згадваецца арт. 130 КК (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці).
МУС Беларусі паведамляе пра больш чым паўсотні падазраваных па крымінальнай справе па арт.130 КК за "цынічныя каментары" ў сацсетках пра загінулых на вучэннях у Беларусі расійскіх дэсантнікаў. 11 чалавек ужо затрыманыя. Ім пагражае да 5 гадоў зняволення.
Телеграм-канал ГУБОП опубликовал видео с задержанием сотрудника EPAM Андрея Швыдрика. https://t.co/PjNW4qgyib
— dev.by (@devby) December 1, 2021
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.