Беларусь — на шостым месцы па колькасці рэпатрыянтаў у Ізраіль за мінулы год

Сцяг Ізраіля, ілюстрацыйнае фота

Сцяг Ізраіля, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Беларусь заняла шостае месца па колькасці грамадзян краіны, якія пераехалі на пастаяннае пражыванне ў Ізраіль у з 16.09.2023 па 19.09.2024 — у гэтыя даты адзначаецца яўрэйскі Новы год Рош ха-Шана.

Статыстыку пераездаў апублікавала Міністэрства іміграцыі і абсорбцыі Ізраіля. Агульная колькасць рэпатрыянтаў за мінулы год склала 31 тысячу чалавек. 795 чалавек з гэтай колькасці прадстаўляюць Беларусь.

Найбольшая колькасць рэпатрыянтаў прыехалі ў Ізраіль з Расіі, ЗША і Канады. Гэтыя тры краіны "забяспечылі" 19 850 новых грамадзян Ізраіля.

Чацвёртае месца ў спісе заняла Францыя (больш за 1820), пятае — Украіна (каля 980).

На працягу года ў Ізраіль прыбылі новыя імігранты з больш чым 100 краін свету.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі