Беларус Павел Юшкевіч прайграў суд па атрыманні польскага грамадзянства

Павел Юшкевіч скардзіўся на адмову ў наданні яму польскага грамадзянства, піша Rzeczpospolita. Раней польскія ўлады адмовілі беларусу ў польскім грамадзянстве з-за меркаванняў бяспекі.



Пасля пяці гадоў пражывання ў Польшчы Юшкевіч атрымаў від на жыхарства, а ў 2012 году падаў дакументы на атрыманне польскага грамадзянства. Аднак польскія ўлады адмовіліся надаць яму гэты статус. Сваё рашэнне яны растлумачылі "меркаваннямі абароны і бяспекі Рэспублікі Польшча".



Пазней Юшкевіч даведаўся, што яго дакументы знаходзяцца пад грыфам сакрэтнасці і сам ён не можа з імі азнаёміцца. Негатыўную характарыстыку на беларуса выдала Агенцтва нацыянальнай бяспекі (ABW).



Фота — polska-kaliningrad.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі