Беларус у ФРГ трапіў пад цягнік, саскочыў з даху і паспрабаваў збегчы ад паліцыі

Чыгуначная станцыя ў Германіі

Чыгуначная станцыя ў Германіі / presseportal.de

Пра прыгоды беларуса ў горадзе Фульда, федэральная зямля Гесэн, расказвае нямецкая паліцыя. Мужчыну 40 гадоў, і ў яго няма сталага месца жыхарства ў Германіі. У гэтую нядзелю ён забраў увагу тым, што вырашыў перабегчы праз рэйкі на мясцовым чыгуначным вакзале. У выніку яго зачапіў хуткасны цягнік.

Пасля таго, як састаў спыніўся, мужчына пралез пад ім і працягнуў свой забег на рэйках. Затым ён апынуўся на даху будынка і скокнуў уніз. Вышыня была 6 метраў. Унізе яго лавіла паліцыя. Вартавыя парадку мінімізавалі наступствы, але мужчына ўсё ж пацярпеў. Ён яшчэ спрабаваў уцячы, але з траўмамі галавы і рук яго ўсё ж забрала хуткая. На экстрэмала завялі справу аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі