Беларус, якому збіралі на аперацыю ўсім светам, ужо спрабуе хадзіць

Віталь Тысеў / кадр з відэа "Радыё Свабода"

Віталь Тысеў / кадр з відэа "Радыё Свабода"

Беларус Віталь Тысеў, якому збіралі грошы на аперацыю ўсім светам, ужо спрабуе хадзіць. Відэа з ім апублікавала "Радыё Свабода".

У жніўні 2020-га мужчыну затрымалі, і ў зняволенні ў яго абвастрылася хранічнае захворванне хрыбта. Пасля ўцёкаў з Беларусі лекары дыягнаставалі ў Тысева сур’ёзную праблему: яму тэрмінова была неабходная аперацыя.

Мужчыну сабралі на аперацыю амаль 20 тысяч еўра, але польскія дактары ў апошні момант адмовіліся яе рабіць. Прыняць яго пагадзілася берлінская клініка "Шарытэ". Аднак на гэта было патрэбна ўжо 55 100 еўра. Беларусы з усяго свету сабралі гэтыя грошы, і 11 жніўня Тысеву зрабілі неабходную аперацыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі