Беларуса затрымалі за тое, што шукаў адваката, каб абскардзіць прысуд

Сяргей Рудзянкоў / t.me/viasna96
Сяргей Рудзянкоў / t.me/viasna96

У Чачэрску сілавікі затрымалі Сяргея Рудзянкова, які нядаўна вярнуўся з Польшчы, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".

У канале сілавікоў з'явілася віда з затрыманым мужчынам. Па словах Рудзянкова, яго затрымалі за падпіскі на "дэструктыўныя" паблікі ў сацсетках. Другой прычынай затрымання ён называе пошукі адваката, каб абскардзіць прысуд за ўдзел у "несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі