Беларусам у ЕС адмаўляюць у рахунках. Як вырашыць праблему хутка і законна?
Беларус мае права на банкаўскі рахунак за мяжой
Калі вам адмаўляюць у адкрыцці банкаўскага рахунка ў краінах Еўрасаюза толькі праз тое, што вы — беларус ці беларуска, — гэта дыскрымінацыя і так быць не павінна. У гэтым упэўненая прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Славеніі Аляксандра Мамаева, якая, сутыкнуўшыся з падобнай адмовай, пакапалася ў заканадаўстве і высветліла, што праблема вырашаецца на раз-два.
— Каб адкрыць рахунак для сваёй добрай, афіцыйна зарэгістраванай і прыбытковай кампаніі, мне прыйшлося абыйсці 13 банкаў у Славеніі, — дзеліцца сваім кейсам суразмоўніца Еўрарадыё. — Пасля гэтага я вельмі раззлавалася і пачала збіраць інфармацыю, бо адчуванне, калі мне казалі: “Вы — беларусы, і вы ў нас у “чорным спісе”, было непрыемным, і так у дэмакратычнай Еўропе быць не павінна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.