Беларуска праз сацсетку запрасіла ў госці літоўцаў, і яны прарваліся праз мяжу
У Пастаўскім раёне ў шасці кіламетрах ад мяжы з Літвой беларускія памежнікі затрымалі двух п'яных мужчын. Высветлілася, што яны літоўскія грамадзяне, нелегальна прыйшлі ў нашу краіну.
Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, парушальнікі, якім 34 і 26 гадоў, прызналіся, што нідзе не працуюць. Яны распівалі алкаголь, а пасля праз "папулярную сацыяльную сетку" пазнаёміліся з дзяўчынай з Беларусі. Яна запрасіла замежнікаў да сябе ў госці. І п'яныя літоўцы, не зважаючы на каранавірус і закрытыя межы, вырашалі прарвацца да беларускі. Тым больш, што жыве яна недалёка ад мяжы. Але паход скончыўся патрапленнем у ізалятар часовага ўтрымання Смаргонскай памежнай групы. Парушальнікаў чакае дэпартацыя і забарона на ўезд у нашу краіну на 5 гадоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.