Беларускі гурт "J:морс" даў канцэрт па заяўках і нечакана спеўся з Вольскім
Хор прыхільнікаў "J:морс" гучна спяваў песні любімага гурта. Лявон Вольскі падарыў Уладзіміру Пугачу вуду. Мужчыны прадставілі публіцы сумесны твор пра рыбалку. Як гэта ўсё адбывалася - глядзіце ў нашым фотарэпартажы! Зімовыя канцэрты - рэч прыкольная: заўсёды чакаеш нейкіх цудаў ад тых, хто грае гэтыя канцэрты. Не выключэннем стаў і канцэрт па заяўках гурта "J:морс". Апроч абраных слухачамі твораў для выступа, гурт прадставіў публіцы зусім новыя песні… У арсенале хітоў "J:морс", калі яны ідуць адзін за адным, вельмі цяжка разглядзець будучы хіт, які раптам туды “зацясаўся”, тым не менш, новая песня, што адкрывала канцэрт, сваёй рытмічнай абвостранасцю прадэманстравала імкненне стаць хітом не меншым, чым “Маё сонца”(спадабаліся і іншыя новыя, толькі вось назваў іх не ведаю)…
Напачатку выступу публіка ( а яе было зусім не мала) здавалася нейкай млявай і абыякавай… Аднак паступова, метадычна Ўладзімір Пугач яе “грэў”, “весяліў”, “застаўляў жыць”… І яна ажыла! Закрычала! Затанцавала! Заспявала! Нават сольна, проста пад гітару.
Уладзімір Пугач чарговы раз прадэманстраваў не толькі свае выдатныя вакальныя дадзеныя, але і здольнасці фронтмэна, які на тонкім псіхічным узроўні адчувае свайго слухача і ведае, якую ноту ўзяць, у які бок паглядзець, каб слухач пайшоў за гуртом… Я ж чарговы раз упэўнілася, што ВАКАЛІСТ ПАВІНЕН УМЕЦЬ СПЯВАЦЬ! Толькі ў такім выпадку(не ўлічваючы прафесіяналізм усяго гурта) каманду чакае сапраўдны поспех!
Што яшчэ ўразіла. Большая палова песень на канцэрце прагучала на беларускай мове. Звяртаю на гэта ўвагу як на факт. Не трэба вінаваціць гурт у спробе такім чынам завалодаць беларускамоўнай аўдыторыяй. Тут мае месца тое, што "J:морс" – беларускі гурт, што “мова” гучыць з вуснаў “морсаў” натуральна, прыгожа, па-сучаснаму актуальна… Не разумею, чаму трэба вынаходзіць ровар, і не ўлічваць тое, што калі беларускі гурт спявае на беларускай мове – гэта нармальна?!
Апроч новых песень быў яшчэ адзін сюрпрызік. На сцэну выйшаў Лявон Артуравіч Вольскі з вудой. Падарыў вуду Ўладзіміру Пугачу, і разам яны так лагодна і па-шляхетнаму заспявалі песеньку пра рыбалку. Такі “морсаўска-крамбамбульны” мілы дуэт:)
Нельга не адзначыць прафесіяналізм музыкаў гурта "J:морс". Гурт гучыць. Моцна. Як велізарная машына. Спадабалася месца невялікага джэму, дзе кожны музыка паіграў сольна, што не зусім прынята ў рок-канцэртах.
Карацей, можна любіць "J:морс", можна не любіць. Аднак закрываць вочы на запатрабаванасць і актуальнасць гурта, на яго прафесіяналізм, на вынаходлівасць, прадуманасць, небанальнасць і плённасць – глупства. З майго боку – рэспект гурту "J:морс"!