Беларускіх паралімпійцаў у аэрапорце сустрэлі тортам з расійскім сцягам (фота)

Беларускіх паралімпійцаў у аэрапорце сустрэлі тортам з расійскім сцягам (фота)

22 верасня ў Беларусь з Паралімпіяды ў Рыа-дэ-Жанейра вяртаецца нацыянальная зборная. У Нацыянальным аэрапорце "Мінск" для сустрэчы беларускіх паралімпійцаў падрыхтавалі торт, на якім беларускі дзяржаўны сцяг суседзіць з расійскім трыкалорам. Фотаздымак у Фэйсбуку апублікавала Настасся Храловіч.

Як вядома, расійскую зборную не дапусцілі да Паралімпіяды, западозрыўшы ва ўжыванні допінгу. На адкрыцці Паралімпіяды беларускі спартовы функцыянер Аляксей Фомачкін зрабіў дэмарш — выйшаў з расійскім сцягам. За палітычную дэманстрацыю Фомачкіна пазбавілі акрэдытацыі на Паралімпіядзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі