Беларускія дыпламаты атрымалі 9 зваротаў аб дапамозе ў выездзе з Афганістана

Беларускія дыпламаты атрымалі 9 зваротаў аб дапамозе ў выездзе з Афганістана

Беларускія дыпламаты атрымалі 9 зваротаў з просьбай дапамагчы выехаць з Афганістана, амаль цалкам захопленага рухам "Талібан". Пра гэта паведаміў пасол Беларусі ў Таджыкістане Алег Іваноў. "Гэта звароты і з Мінска, і з Кабула дапамагчы беларускім грамадзянам, афганскім грамадзянам з відам на жыхарства ў Беларусі ці членам змяшаных сем'яў, цытуе яго словы тэлеграм-канал @radiomirby. — Мы тут не дзелім людзей".

Іваноў заявіў, што беларускія дыпламаты будуць намагацца дапамагчы ўсім, хто хоча выехаць з Афганістана і звярнуўся па дапамогу.

Раней паведамлялася, што рыхтуецца эвакуацыя грамадзяніна Беларусі з Афганістана. У пасольства нашай краіны ў Таджыкістане звярнулася яго дачка.

Як вядома, у Беларусі няма пасольства ў Афганістане, таму сітуацыяй займаецца пасольства ў Таджыкістане.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі