Беларускія гандбалісты прайгралі іспанцам на чэмпіянаце Еўропы
Мужчынская зборная Беларусі па гандболе 20 студзеня на чэмпіянаце Еўропы ў асноўным раўндзе сустракалася з камандай Іспаніі.
Нашыя спартоўцы прайгралі з лікам 28:37. Гэта азначае, што беларуская каманда страціла шансы на на выхад у паўфінал турніру.
Становішча камандаў у групе I: Іспанія — 8 ачкоў (4 матчы), Харватыя — 8 (4), Германія — 2 (3), Аўстрыя — 2 (3), Беларусь — 2 (4), Чэхія — 0 (4).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.