Беларускія хакеры кажуць, што не ўзломвалі экран ГЦ "Галерэя" ў Мінску

Кадр з роліка на экране ГЦ Galleria Minsk
Кадр з роліка на экране ГЦ Galleria Minsk

Беларускія хакеры заяўляюць, што не датычныя да ўзлому экрану ў ГЦ "Галерэя" ў цэнтры Мінску.

Паводле інфармацыі Аб'яднанага штабу супраціву, які не аднойчы браў на сябе адказнасць за ўзлом дзяржаўных сайтаў, гэты экран можна ўзламаць толькі пры фізічным доступе да яго.

Як распавядала Еўрарадыё, 2 сакавіка на экране гандлёвага цэнтру Galleria Minsk быў паказаны 12-секундны відэаролік. У ім былі кадры палёту расійскага самалёта А-50, а таксама выява кіраўніка ByPol Аляксандра Азарава. Ролік меўся прадэманстраваць, быццам расійскі самалёт-разведчык, пра падрыў якога заяўляў ByPol, насамрэч у парадку і можа лятаць.

Адміністрацыя гандлёвага цэнтра заявіла, што прапагандысцкі ролік быў паказаны ў выніку хакерскай атакі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі