Беларусы атрымалі першы медаль на Еўрапейскіх гульнях у Баку

Беларускі барэц Саслан Даураў заваяваў сярэбраны медаль на Еўрапейскіх гульнях у Баку — ён удала выступіў турніры па грэка-рымскай барацьбе ў катэгорыі да 59 кілаграмаў. Гэта першая ўзнагарода зборнай Беларусі на гэтых спаборніцтвах, паведамляе БЕЛТА.

Нагадаем, што ў складзе зборнай нашай краіны ў Азербайджане выступае 151 спартсмен, а ўсяго ў першых Еўрапейскіх гульнях прымуць удзел болей за 6 тысяч атлетаў з 50 краін Старога Свету.

На спаборніцтвах разыгрываюцца 253 камплекты медалёў у 20 відах спорту, 16 з якіх алімпійскія.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі