Беларусы перахапілі бронеаўтамабілі, якія везлі з Расіі ў Сербію (фота)

Беларусы перахапілі бронеаўтамабілі, якія везлі з Расіі ў Сербію (фота)

Беларускія мытнікі перахапілі бронеаўтамабілі, якія везлі з Расіі ў Сербію. Вывезці легкавыя аўтамабілі Mercedes-BENZ G500 (1999 года выпуску) і HUMMER H2 (2003 года выпуску) спрабаваў серб.

Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта, гомельскія мытнікі праводзілі спецыяльнае мерапрыемства ў Добрушскім раёне і спынілі аўтацягнік, які з Расіі ехаў да беларуска-ўкраінскай мяжы. У яго паўпрычэпе і знаходзіліся бронеаўтамабілі. Усіх неабходных дакументаў на груз у кіроўцы не было. Паколькі аўтамабілі незаконна вывозіліся з тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза, іх забралі. Мытня распачала адміністрацыйны працэс.

Беларусы перахапілі бронеаўтамабілі, якія везлі з Расіі ў Сербію (фота)
Фота: gomel.customs.gov.by
Беларусы перахапілі бронеаўтамабілі, якія везлі з Расіі ў Сербію (фота)
Фота: gomel.customs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі