Беларусы прыйшлі з фота Вадзіма Храсько да амбасады Беларусі ў Варшаве

Беларусы з партрэтамі памерлага палітвязня

Беларусы з партрэтамі памерлага палітвязня / alena.talstaya.1

Некалькі дзясяткаў беларусаў прыйшлі з партрэтамі Вадзіма Храсько і бел-чырвона-белымі сцягамі да амбасады Беларусі ў Варшаве, паведаміла сустаршыня руху салідарнасці "Разам" Алена Талстая, піша Reform.by. 13 студзеня а 18:00 людзі сабраліся каля будынку дыпрадстаўніцтва ў знак пратэсту супраць чарговай смерці палітвязня за кратамі.

50-гадовы Вадзім Храсько памёр у ноч з 8 на 9 студзеня 2024 года ў калоніі №3. Па інфармацыі праваабаронцаў, ён меў шэраг хранічных захворванняў.

Афіцыйнай прычынай смерці стала пнеўманія. У лякарню Вадзіма даставілі, калі ўжо нельга было яго выратаваць. 12 студзеня 2024 года Вадзіма Храсько пахавалі ў Мінску.
 

Белорусы пришли с фото Вадима Храсько к посольству Беларуси в Варшаве
Партрэт Вадзіма Храсько / alena.talstaya.1

Праваабаронцы адзначаюць, што гэта чацвёртая смерць сярод палітвязняў за кратамі. У зняволенні памерлі Вітольд Ашурак, Мікалай Клімовіч і Алесь Пушкін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі