Беларусы Варшавы падтрымалі ўкраінцаў (фота, відэа)

Так ва Украіне называюць акцыі ў падтрымку падпісання Дамовы аб партнёрстве Украіны і Еўрасаюзу. На акцыю ў цэнтры польскай сталіцы прыйшло некалькі соцень чалавек. Былі сярод іх і беларусы, якія паднялі два бел-чырвона-белыя сцягі.



Нагадаем, што акцыі пратэсту ва Украіне пачаліся пасля таго, як 21 лістапада урад вырашыў адкласці падпісанне Пагаднення аб асацыяцыі з Еўрасаюзам. Мітынгі адбываюцца не толькі ў Кіеве, але і ў многіх іншых украінскіх гарадах.



Найбольшая акцыя прайшла 24 лістапада ў Кіеве. На вуліцы ўкраінскай сталіцы выйшла 100-150 тысяч чалавек. Падчас шэсця адбыліся сутычкі мітынгоўцаў з міліцыяй. Пасля заканчэння мітынгу на Еўрапейскай плошчы Кіева былі пастаўленыя намёты. Пратэстоўцы заявілі, што будуць стаяць да перамогі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі