“Белавія” вядзе перамовы з лоўкостам Flydubai

“Белавія” вядзе перамовы з лоўкостам Flydubai

Авіякампанія “Белавія” вядзе перамовы з лоўкостам з Аб'яднаных Арабскіх Эміратам Flydubai, каб тая пачала лятаць у Мінск. Але пакуль рашэнне не прынята.

“Наш пасол у Эміратах пастаянна сустракаецца з прадстаўнікамі авіякампаніі і вядзе перамовы”, — сказаў на прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік генеральнага дырэктара беларускай кампаніі Ігар Чаргінец.

Раней у інтэрв’ю Еўрарадыё Чаргінец казаў, што ім выгадны прыход у Мінск лоўкост-кампаніі.

Чаргінец: “Мы знайшлі адну нізкабюджэтную кампанію, знайшлі агульны бізнэс-інтарэс і вядзем перамовы. У чым наш інтарэс? Мы хочам, каб яны пачалі палёты, а да іх рэйсаў у Мінск мы будзем з іншых месцаў падвозіць пасажыраў”.

Але Flydubai вырашае, ці пагаджацца на гэта. Бо цяпер адчуваецца спад перавозак, і стан рынку не вельмі добры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі