БГК імя Мяшкова перамог гандбалістаў македонскага "Вардара"

БГК імя Мяшкова перамог гандбалістаў македонскага "Вардара"

Сёмую запар перамогу ў SEHA-лізе атрымаў 5 сакавіка Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова, перадае БЕЛТА.

У аўторак брэстаўчане ў матчы 16-га тура гулялі ў македонскім Скоп'і з лідарам турніру мясцовым "Вардарам". Госці здолелі выйграць з лікам 32:30. 

Пасля 16 праведзеных сустрэч БГК займае чацвёртае месца ў турнірнай табліцы, маючы 33 ачкі. Нашых суайчыннікаў апярэджваюць "Вардар" (39 ачкоў за 16 гульняў), а таксама харвацкія "Нексе" і "Заграб", (па 36 ачкоў за 15 сустрэчаў). За перамогу ў матчах SEHA-лігі даецца 3 ачкі, за нічыю — 1, за паразу — 0.

Наступны паядынак брэсцкія гандбалісты правядуць дома 9 сакавіка супраць "Заграба", а 13 сакавіка яны завершаць першую частку турніру ў гасцях у "Нексе". Па выніках рэгулярнага чэмпіянату барацьбу за ўзнагароды SEHA-лігі працягнуць чатыры найлепшыя каманды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі