БГК імя Мяшкова ў першым матчы плэй-оф Лігі чэмпіёнаў згуляў унічыю
28 лютага БГК імя Мяшкова правёў першы матч плэй-оф Лігі чэмпіёнаў. У Даніі беларускі гандбольны клуб згуляў унічыю з мясцовым "Ск'ернам" — 31:31. На гэтай стадыі турніру ў двух матчах дома і ў гасцях каманды змагаюцца за права згуляць у 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў, нагадвае БелаПАН.
У першым матчы 28 лютага БГК спярша прайграваў, але ў другім тайме здолеў дагнаць саперніка.
Паядынак у адказ пройдзе 5 сакавіка ў брэсцкім Палацы спорту "Вікторыя".