БГК імя Мяшкова ў SEHA-лізе разграміў "Вайводзіну"

БГК імя Мяшкова ў SEHA-лізе разграміў "Вайводзіну"

Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова атрымаў чарговую перамогу ў матчах чэмпіянату SEHA-лігі, перадае БЕЛТА.

19 лютага брастаўчане сустракаліся дома з сербскай "Вайводзінай" (Нові Сад). Спярша госці вялі з перавагай у два-тры мячы. Аднак гульня скончылася з разгромным лікам на карысць БГК — 35:19.

Пасля 14 матчаў БГК імя Мяшкова займае ў турнірнай табліцы 4-е месца і мае 30 ачкоў. Перад беларускім клубам ідуць харвацкія "Нексе" і "Заграб", а таксама македонскі "Вардар", якія маюць па 36 ачкоў. За перамогу ў матчах SEHA-лігі даецца 3 ачкі, за нічыю — 1, за паразу — 0. Па выніках рэгулярнага чэмпіянату барацьбу працягнуць чатыры найлепшыя каманды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі